Нулявы пацыент фашызму і камунізму.
Нулявы пацыент фашызму і камунізму. У эпідэміялогіі нулявым пацыентам клічуць першага захварэлага, з якога пачаўся выбух захворвання. Псіхічныя эпідэміі, дзе замест вірусаў шырацца ідэі (мемы) дакладна таксама падпарадкоўваецц законам эпідэміялогіі і часта вядомы і іх нулявы пацыент (прыкладам Фрау Троффеа для танцавальнай чумы 1518 года) і механізмы пашэрэння (індукаваны псіхоз) і да т. п. Нягледзячы на вонкавыя адрозненні, ключавыя ідэі камунізму і фашызму былі выразна сфармуляваны, папулярызаваны, надрукаваны буйнымі накладамі і зрабілі велізарны ўплыў на людзей - адным чалавекам. Гэта – Жан Жак Русо. Тыя хто цікавіцца, могуць прачытаць пра яго біяграфію, поўную зману і злачынстваў, але мы сфакусуемся на яго тэзах, шмат якія іх якіх былі ім сфармуляваны ўпершыню і выразна гучаць і сёння.
1. Патрэба знішчэння розуму і культуры.
Чалавечы розум – гэта памылка прыроды. Русо сцвярджаў, што «разважанне — ненатуральны стан, які разважае чалавек — разбэшчаная жывёла» (animal dépravé). Русо даў анафему на ўсю культуру, усё што створана гісторыяй, усе асновы грамадзянскага побыту — падзел працы, уласнасць, дзяржава, законы. Ён настойваў на патрэбе знішчэння культуры: «асвета шкодная і сама культура — хлусня і злачынства». Адзінае што важнае – гэта пачуццё і толькі яно з'яўляецца меркай праўды, exister, pour nous — c’est sentir, усклікае ён: у пачуцці складаецца існасць і сэнс жыцця.
2. Ідэя «агульнай волі» народа.
Найвышэйшая каштоўнасцць і адзіная праўда ў свеце – гэта «агульная воля» народа. Валадар заўсёды выяўляе простую агульную волю народа і абапіраецца на яе. Ленін і бальшавікі інтэрпрэтавалі гэта як абгрунтаванне дыктатуры пралетарыяту. Яны сцвярджалі, што партыя выяўляе сапраўдную "агульную волю" народа, нават калі сам народ гэтага не ўсвядомляе. Гэта апраўдала прыгнечанне іншадумства як пагрозы "слушнаму" грамадскаму развіццю. Мусаліні і Гітлер таксама скарысталі гэты прынцып, заяўляючы, што іх рух выяўляе найвысокую волю нацыі, а нязгодныя — ворагі грамадства. "Агульная воля" ператваралася ў культ дзяржавы і правадыра, якія "ведаюць лепш", што трэба людзям. Кампартыя Кітая таксама выяўляе «волю народа».
Русо верыў у нацыю як адно цэлае, заснаванае на агульнай культуры і каштоўнасцях. У "Развазе пра палітычную эканомію" ён падкрасляе, што народ павінен быць згуртаваным, інакш дзяржава слабее. Фашысты скарысталі ідэю нацыйнага адзінства для апраўдання вынятку "непрыдатных" элементаў (габрэяў, камуністаў, палітычных супернікаў). Нацыя стала "святой", а лідары фашысцкіх дзяржаў (фюрар, дучэ) аб'яўляліся ўвасабленнем волі народа.
3. Антыіндывідуалізм і ўлада гамагеннага натоўпу.
Русо быў крытыкам прыватных інтарэсаў і выступаў за падначаленне асабістых жаданняў агульнай выгодзе. Асабістыя інтарэсы, прыватная ўласнасць, асабістая думка павінны быць знішчаны. Італьянскі фашызм і германскі нацызм таксама ставілі нацыю і дзяржаву вышэй за асобу. У фашысцкай ідэалогіі грамадзянін павінен быў рассыціцца ў калектыве, а прыватныя інтарэсы былі падначалены "найвысокаму прызначэнню" народа ці расы. У СССР ці Кітаі індывідуальныя правы прыносіліся ў ахвяру калектыву, а крытыка ўлады душылася як эгаістычны супраціў "агульнай справе". Асоба разглядалася як частку "арганічнага цэлага" — нацыі, расы, дзяржавы. Індывідуальныя правы прыносіліся ў ахвяру дзеля "найвысокай мэты". Мусаліні: «Усё ў дзяржаве, нічога па-за дзяржавай, нічым супраць дзяржавы» — ідэя, што пераклікаецца з русаісцкай канцэпцыяй "агульнай волі".
Ён лічыў, што грамадства павінна быць гамагенным (аднародным) — кожныя групы з "прыватнымі інтарэсамі" небяспечныя. Савецкі тэрор супраць "буржуазіі" і "кулакоў": Камуністы абвясцілі буржуазію і заможных сялян "ворагамі народа", таму што іх інтарэсы нібыта заміналі пралетарскай дзяржаве. Гэта прывяло да масавых расстрэлаў і дэпартацый. Нацысцкая канцэпцыя "расавай чысціні": Фашысты скарысталі падобную логіку, абвясціўшы габрэяў, цыган, камуністаў і іншыя групы "пагрозай" нямецкаму адзінству.
3. Знішчэнне прыватнай уласнасці.
Русо сцвярджаў, што прыватная ўласнасць з'яўляецца крыніцай няроўнасці. Гэта перагукаецца з марксісцкай крытыкай прыватнай уласнасці як крыніцы эксплуатацыі. У камунізме прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці касуецца. У фашызме ўласнасць можа быць толькі ў лаяльных правадыру і цалкам канфіскавацца ў нелаяльных.
4. Выхаванне «новага чалавека».
Грамадства павінна выхоўваць грамадзяніна, цалкам адданага дзяржаве і валадару. Савецкая сістэма выхавання імкнулася стварыць "новага чалавека" — ідэальнага камуніста, гатовага ахвяраваць сабой дзеля партыі і дзяржавы. У фашысцкай Італіі і нацысцкай Германіі таксама фармавалі "ідэальнага грамадзяніна", але з упорам на вайсковую дысцыпліну, культ правадыра і нацыйны гонар. У рускім фашызме, савецкім ці кітайскім камунізме гэта вылілася ў маштабную сістэму ідэалагічнага выхавання: піянеры, камсамол, школы з партыйнай прапагандай. Нацысты і фашысты імкнуліся стварыць "новага чалавека" — дысцыплінаванага, ахвярнага, моцнага, адпаведнага ідэалам рэжыму. У Германіі гэта быў арыец, у Італіі — ідэальны рымлянін, у СССР (дзе таксама скарысталі русаісцкія ідэі) — "новы савецкі чалавек".
Савецкія лагеры ГУЛАГ: Адным з апраўданняў для рэпрэсій было "перавыхаванне класавых ворагаў" — сяляне, інтэлігенцыя, буржуазія траплялі ў лагеры, каб "змяніць свядомасць". Мааісцкія працоўныя лагеры: "Слушнае мысленне" і гвалтоўнае перавыхаванне "няслушных элементаў" сталі часткай палітыкі Кітая. Нацысцкія канцлагеры: Іх прапаганда казала пра "ачышчэнне" грамадства ад "непаўнавартых"
элементаў, якія нібыта замінаюць росквіту нацыі.
5. Культ дзікуна, прымітыўнага «простага чалавека».
Шчасце чалавека – калі ён перастае думаць, адпрэчвае культуру і апускаецца ў прымітыўны дзікі стан. Першабытныя людзі Русо шчаслівыя, таму што, не ведаючы штучных патрэб, не маюць ні ў чым нястачы. Яны незаганныя, таму што не выпрабоўваюць пакут і жаданняў, не маюць патрэбы адзін у другім і не замінаюць адзін аднаму. Такім
чынам, шчасце непарыўна злучана з роўнасцю і знікае з яго знікненнем.
6. Культ знішчэння.
Русо ідэалізаваў "натуральны"
стан чалавека і лічыў, што несправядлівы парадак можна зруйнаваць радыкальнымі мерамі. Бальшавікі скарысталі гэта як абгрунтаванне для ліквідацыі старога ладу праз рэвалюцыю. Гвалт разглядаўся як патрэбны крок да "вызвалення" чалавека. Гітлер і Мусаліні таксама скарысталі рэвалюцыйныя метады для "ачышчэння" грамадства і фармавання "новага парадку".
Русо дапускаў, што "ворагі народа" могуць быць абмежаваны ў правах ці вынішчаны, калі яны ідуць супраць "агульнай волі". Ён сцвярджаў, што «калі асобныя людзі "не разумеюць" агульнай выгоды, іх можна "прымусіць быць вольнымі". Праўдзівая воля магчыма толькі ў калектыве, дзе асабістыя інтарэсы падначальваюцца агульнай выгодзе.
Калі чалавек пярэчыць агульнай волі, яго можна "прымусіць быць вольным", бо яго адмова — гэта проста абмыла ўспрымання, якую дзяржава мае права выправіць. Воля ў разуменні Русо — не мае рацыю дзеяць паводле свайго меркавання, а абавязак жыць у адпаведнасці з воляй нацыі.
Рабесп'ер, натхнёны Русо, скарыстаў канцэпцыю агульнай волі для апраўдання пакаранняў смерцю "ворагаў народа". Гільяцінавалі тысячы людзей, бо яны "заміналі народнаму шчасцю". Ленін і наступныя камуністы абвясцілі, што выяўляюць інтарэсы працоўнага класа, а ўсе, хто ім супярэчыць (буржуазія, кулакі, палітычныя апаненты), павінны быць знішчаны. Гітлераўцы таксама апраўдвалі масавыя чышчанні "ў імя агульнай выгоды" — ідэя, што дзяржава мае права гвалтоўна ўхіляць "пагрозы".
7. Грамадзянская рэлігія.
У Грамадскай дамове Русо пісаў, што для стабільнасці дзяржавы патрэбна адна мараль і вера ў яго прынцыпы. У камуністычных рэжымах гэта рэалізавалася праз партыйную ідэалогію, культ правадыроў (Леніна, Сталіна, Маа) і стварэнне сістэмы, у якой дзяржава замяняла традыцыйную рэлігію. Pуссо лічыць іх абавязковымі для кожнага грамадзяніна, у якасці маральных прынцыпаў. За вярхоўнай уладай ён прызнае права выганяць кожнага, хто ў іх не верыць, а тых, хто прызнаўшы гэтыя прынцыпы, будзе сябе паводзіць, як калі б яны не верылі ў іх, паддаваць смяротнай кары, як найвялікіх злачынцаў.
8. Выбары і дэмакратыя.
Русо быў скептычны да выбарнай дэмакратыі і аддаваў перавагу простаму народнаму ўдзелу. Фашысты пагарджалі прадстаўнічай дэмакратыяй, замяняючы яе карпарацыйнай дзяржавай ці партыяй, якая "лепш ведае", што трэба народу. Заміж парламентаў — "народныя сходы", мітынгі, плебісцыты. Трампізм падрывае давер да дэмакратычных працэсаў, крытыкуючы выбары (прыкладам, заявы пра фальсіфікацыі ў 2020 годзе) і прасоўваючы ідэю, што сапраўдная ўлада павінна ісці наўпрост ад народа, а не ад "сістэмы".
Русо лічыў, што прадстаўнічая дэмакратыя (парламенты) не выяўляе сапраўднай волі народа, а ўлада павінна быць засяроджана ў руках тых, хто выяўляе агульную волю. Гэта легла ў аснову апраўдання дыктатуры ў імя народа. Ленін і Сталін скарысталі рыторыку, што "буржуазная дэмакратыя" — гэта фікцыя, а праўдзівая ўлада народа магчыма толькі праз дыктатуру пралетарыяту. Гітлер і Мусаліні: Гэтаксама адпрэчылі парламентарызм, заявіўшы, што толькі фюрар/дучэ здольны выяўляць волю народа.
9. Антыэлітарызм.
Калі навука, навыкі і культура - гэта інструменты прыгнёту, то
дасведчаныя эліты павінны быць знішчаны. Русо сцвярджаў, што існуе разрыў паміж народам і кіравальнай элітай, і што сапраўдная ўлада павінна належаць народу (Грамадская дамова). Трамп, прыкладам, увесь час супрацьстаўляе сябе "карумпаванаму істэблішменту" (палітыкам, СМІ, карпарацыям) і кажа, што ўяўляе "звычайных амерыканцаў", Лукашэнка прыйшоў да ўлады з такімі ж тэзамм. Яго рыторыка пра "глыбінную дзяржаву" (deep state) напамінае русаісцкую крытыку эліт. Заміж эліт павінны кіраваць прызначаныя правадыром людзі. Ідэі Русо пра змаганне з элітамі і зварот да "натуральнага стану" паўплывалі на рэвалюцыйныя рухі XX стагоддзя, улучаючы камуністычныя і фашысцкія плыні. Улада народа, паводле Русо, патрабавала цэнтралізаванага кантролю, што ў руках радыкалаў прыводзіла да дыктатуры.
10. Поўнае зневажанне законаў.
Адзіны закон – гэта воля народа. Улада народа, паводле Русо, патрабавала цэнтралізаванага кантролю, што заўсёды павінна прыводзіць да абсалютнага таталітарнага рэжыму. Ніякія іншыя законы ні Канстытуцыі не маюць сілы. Асоба, маёмасць і воля кожнага выбару падаюцца безумоўнаму рашэнню толькі вярхоўнай улады. Потым вярхоўная ўлада непадзельная: гэтым становішчам Pуссо адмаўляе патрэбу падзелу вярхоўнай улады на ўладу заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вярхоўная ўлада па Русо заўсёды мае рацыю і не можа мыляцца. Яна бязгрэшная па вызначэнні, бо «суб'ектам вярхоўнай улады служыць Агульная воля (Volonté générale); яна заўсёды імкнецца да агульнай выгоды і таму заўсёды мае рацыю»