Дыягназ нэкрафіліі.

Нэкрафілія зьяўляецца карысным канцэптам для разуменьня глыбінных матываў паводзінаў, схаваных за самападманам і рацыяналізацыяй. У агульным разуменьні нэкрафілія — гэта атрыманьне задавальненьня і дзейнасьць, скіраваная на тое, каб жывое ператварыць у нежывое, жарсьць да разбурэньня дзеля разбурэньня і імкненне да ўсяго, што зьвязана з гэтым (культ разбурэньня) у спалучэньні з пагардлівым высмейваньнем усяго стваральнага. Нэкрафілія можа ўключаць у сябе шырокі спэктар парушэньняў, скіраваных на ўласнае разбурэньне (ад аўтаагрэсіі, мазахізму да пашыранага суіцыду) да вандалізму, садызму і забойстваў.
 
 Магчыма, гэта чорна-белы відарыс (1 чалавек, макіяж, людзі цалуюцца, косць, чэрап і тэкст)
 
Акрамя тэрміну нэкрафілія выкарыстоўваюць тэрміны танатас (цяга да сьмерці) як супрацьлегласьць эрасу, а таксама мартыда — цяга да сьмерці, супрацьлеглая інстынкту самазахаваньня і размнажэньня (лібіда). Часам як разнавіднасьць танатасу выдзяляюць дэструда (навукова мы апісваем яго як частку цёмнай тэтрады, вандалізм і садызм). Гэта зьявішча можна ўбачыць у тамографе — у мозгу нэкрафіла назіраецца выкід дафаміну, калі ён бачыць акты гвалту, у той час як у мозгу нармальнага чалавека — эмпатычная актыўнасьць цэнтраў болю.
 
 
Ключавой асаблівасьцю ўспрыманьня зьяўляецца нянавісьць да навакольнага сьвету (панфобія) і да стваральнай дзейнасьці. Нэкрафіл бачыць сьвет і людзей у ім сапсаванымі, бруднымі, якія патрабуюць зьнішчэньня. Цяга да сьмерці вядзе да яе сакралізацыі і ўспрыманьня сьмерці як адзінай правільнай рэальнасьці, а жыцьцё ўспрымаецца як ілюзія. Таму нэкрафіл імкнецца «выправіць» людзей — забіваць іх. Для яго мёртвы — лепшы за жывога. Лепшая краіна — гэта мёртвая краіна. Мёртвае лепш за жывое — вось галоўная ідэя нэкрафіліі, і толькі мёртвае можна любіць. Адбываецца сакралізацыя мярцьвячыны пры поўным ігнараваньні патрэбаў жывых людзей.
Натуральная патрэба ўзаемадзейнічаць са знешнім светам у здаровага чалавека рэалізуецца ў стваральнай дзейнасьці: прафэсія, сям’я, мастацтва, бізнэс, сяброўства і г. д. 
 
Здаровы чалавек атрымоўвае дафамін ад стваральнай дзейнасьці. У нэкрафіла радасьць выклікае разбуральная дзейнасьць — радасная нянавісьць і злосьць, садысцкія фантазіі, культ сьмерці, разбурэньне ва ўсіх яго формах: ад мазахізму да садызму. Нэкрафіл спачатку стварае вобраз ворага, якога ненавідзіць, каб яго атакаваць і рытуальна разбурыць (калектыўная мастурбацыя з фантазіяй аб гвалце над мёртвым ворагам). Нэкрафіл-дыктатар імкнецца зрабіць з краіны труп, каб потым яго гвалтаваць публічна, агучваючы і задавальняючы свае фантазіі. Пакуль чалавек жывы, ён супраціўляецца. Абсалютная ўлада магчымая толькі над трупам.
 
1. Як пазнаць нэкрафіла? 
 
Нэкрафілу сумна і нецікава прадуктыўная дзейнасьць, а любыя формы гвалту выклікаюць цікавасьць і шанаваньне. Нэкрафілы абажаю гвалтаўнікоў — так, напрыклад, у Расеі найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца тыя, хто забівае найбольшую колькасьць людзей (ня важна «сваіх ці чужых») самым садысцкім чынам (ад Івана Грознага да Прыгожына). Нэкрафіл адчувае ўзбуджэньне і абажэствяе прадметы катаваньняў і забойстваў (ракеты, швабры, бутэлькі, кувалды). Часто адчувае ўзбуджэньне ад сьмерцяў, радасна фантазуе на тэмы масавых забойстваў, «у ядзерны попел», радуецца абстрэлам як відаць па многіх камэнтарах адчуваюць ўзбуджэньне і эрэкцыю пры фотаздымках забітых людзей (як многія палестынцы ці расейцы).
 
2. Нэкрафілічны спэктар. 
 
Гвалт пры нэкрафіліі скіраваны на ўсіх, уключаючы самога нэкрафіла. Гвалту падвяргаюцца людзі, культура, будынкі, жывёлы, кнігі. Асабліва актыўна практыкуецца для атакі безабаронных: ад закону аб сіроцтве, які пакідае дзяцей гніць у дзіцячых дамах, да дэкрыміналізацыі хатняга гвалту, ад забойстваў і выкраданьняў украінскіх дзяцей да забойства цяжарных Хамасам. У Беларусі неасавецкі рэжым адрываецца на чым заўгодна: зьнішчэньне магіл паўстанцаў 1863 года, магілы польскіх жаўнераў, суды над мярцьвякамі, адстрэл вулічных сабак прама ў дварах, масавыя высечкі дрэваў на могілках і ў гарадах, зьнішчэньне старых будынкаў (ад вясковых дамоў да старадаўніх руін), спальваньне беларускіх кніг.
 
3. Чым больш невінаваты і сьвяшчэнны аб'ект, тым больш зьдзекуецца над ім нэкрафіл. 
 
Чым больш невінавата ён апаганьвае, тым больш радасьці ён атрымлівае. Нэкрафіл атрымлівае куды больш задавальненьня ад бамбаваньня радзільні і выкраданьня дзяцей, чым ад вайны з роўным супернікам. Свае ўласныя дзеці — гэта таксама аб'ект забойства. Сваіх уласных дзяцей нэкрафіл з маленства рыхтуе да сьмерці, уліваючы ім у вушы пра іх нікчэмнасьць і рыхтуючы да таго, што іх лёс — сеяць сьмерць і потым памерці самім. 
 
Таму для выхаваньня дзяцей выбіраюцца носьбіты самага магутнага нэкрафілічнага інстынкту — забойцы, гвалтаўнікі, маньякі. Яны прымушаюць дзяцей лізаць кувалды і праводзяць у іх заняткі пра патрыятычнае выхаваньне пры поўным прыняцьці гэтага бацькамі (так, гэта насамрэч адбываецца зараз у Беларусі). Таму нэкрафілаў так палохае ювэнальная юстыцыя ў разьвітых краінах — што ім забароняць зьбіваць сваіх дзяцей і працягнуць перадачу культу садызму і нэкрафіліі для будучых пакаленьняў. Мёртвае дзіця — лепш, чым жывое.
 
4. Фэномэн "забіцьця" сьвету. 
 
Нэкрафілія — гэта актыўнае забойства жывага асяродзьдзя. Яно ўключае падаўленьне свабоды ва ўсіх яе відах — ад свабоды слова, свабоды творчасьці да свабоднага рынку. Зьнішчэньне павінна пазбавіць магчымасьці людзей атрымліваць задавальненьне і дафамін ад асэнсаванай прадуктыўнай працы і пакінуць ім толькі адзін выйсьце і толькі адну свабоду — свабоду ненавідзець. Вядома, гэта выклікае бясплодзьдзе — нэкрафілы выкарыстоўваюць культ карга, імітацыю, крадзеж чужога, бо ня здольныя ствараць. Сіла і веліч бачыцца нэкрафіламі толькі ў разбурэньні і забойстве, а не стварэньні. Гвалт — адзіны спосаб вырашэньня любой праблемы. Замест сымбіёзу, супрацоўніцтва, каапэрацыі цэніцца "здольнасьць ператварыць чалавека ў труп (літаральны ці напаловужывы)". Нежаданьне дамаўляцца, а жаданьне забіваць — таму любыя спробы дамовіцца з нэкрафілам асуджаныя на правал. Нэкрафіл не паважае чужую працу і ўласнасьць і ня ўмее нічога вырабляць сам. Любая спроба нэкрафіла што-небудзь стварыць, пачынаючы ад сваёй сям'і да твораў мастацтва або бізнэсу — выяўляе бясплодзьдзе, бездапаможнасьць нэкрафіла.
 
5. Нэкрафілічная агрэсія. 
 
Само існаваньне здаровых людзей зьяўляецца дакорам для нэкрафіла і крыніцай яго незадавальнення, таму ён заўсёды нападае без падставы і ня мае іншай мэты, акрамя разбурэньня. Распаўсюджваньне нянавісьці і разлажэньня прыносіць глыбіннае задавальненьне нэкрафілу, бо робіць сьвет больш мёртвым — а значыць і больш «сымэтрычным». Нэкрафіл ня здольны ўзаемадзейнічаць прадуктыўна зь людзьмі, дамаўляцца, шукаць кампрамісы — ён можа толькі забіваць. Спачатку спрабаваць забіць асобу і ператварыць яе ў функцыю, а калі не атрымаецца забіць маральна, то забіць фізычна. Нэкрафіл аддае перавагу мець справу не зь суб'ектамі, жывымі і выказваюць меркаваньне, а ператварыць жывых людзей у аб'екты — мёртвыя ці нежывыя (напалоханыя прыніжаныя лялькі).