Цемная тэтрада
Чорны квадрат зла (нарцысізм, макіавелізм, псіхапатыя, садызм). Калі хтосьці здаецца вам чароўным зь першага погляду, адважным бунтаром, тых, хто глыбока вас разумее, чалавекам, уладным і моцным і вы не зусім можаце зразумець чаму – верагодна гэта чырвоныя сьцяжкі цёмнай тэтрады (ці чорнага квадрата). Яе кампанэнты часта сустракаюцца разам, толькі варʼіруючы па ступені выяўленасьці. Калі бачыце нарцыса, то чакайце ад яго жорсткасьці. Калі бачыце бунтара-чакайце ілжывасьці. Навучыцеся й навучыце дзяцей і блізкіх распазнаваць цёмны квадрат ці цемную тэтраду -і гэта будзе вельмі карысна для вашага псыхалягічнага й фізычнага здароўя.
Нарцысізм хаваецца пад зачараваньнем і “асаблівай глыбокай асобай". Нарцыс робіць хуткае яркае першае ўражаньне (тыповая рыса нарцысаў), як «асаблівы чалавек», здаецца ідэалістам і летуценьнікам, выклікае давер, ніколі не прызнае сваіх памылак, пастаянна сябе хваліць, крыўдлівы, гуляе на публіку, не выносіць крытыкі, лічыць сябе гуру й вышэйшым аўтарытэтам, не прызнае ў сабе анічога дрэннага, з пагардай адклікаецца пра іншых людзей і эксплуатуе іх, чужыя праблемы яму адкрыта сумныя, е адчуваньне ягонай выбранасьці, фантазіі пра свае звышмагчымасці. Распазнаць лёгка-адмаўляецца вымавіць “я такі ж чалавек як і ўсе астатнія". Што рабіць – мінімізаваць адносіны, не дазваляць сабой карыстацца.
Псыхапатыя хаваецца пад маскай “змагара”, які пратэстуе супраць “нормаў”, бессардэчнасьць за “ідэалізмам”, патрэба ў самастымуляцыі пад “яркім жыцьцём”, нячуласьць пад “бясстрашнасьцю". Дае ўражаньне спантанага, яркага, непрадказальнага – гэта прыцягвае як лятарэя або слот-машына, абяцаючы віхур яркіх эмоцый. Рэзка мяняе паводзіны на людзях або дома (скіданьне маскі). Не пераносіць забароны, адхіляе этыку і мараль, адмовы, пастаянна гойдае вас на перападах настрою, то ўзьнімаючы, то абясцэньваючы (перапады дафаміну спрыяюць фармаваньню залежных адносін). Часта выкарыстоўвае атаку любоўю, цісьне на жаль, выклікае да сябе спачуваньне «цяжкім лёсам». Што рабіць – спыніць адносіны.
Макіавеліст хаваецца пад “дасягатарствам”, уменьне казаць хлусьню, якая падабаецца ахвярам, спакушаць няпрошаным “клопатам" ці “парадамі”. Напорысты, хлусьлівы, лісьлівяць і прыкідваюцца і лічаць гэта сваімі моцнымі бакамі й ганарацца гэтым, падмануць для іх – посьпех. Агрэсіўна ўжываюць лісьлівасьць, запалохваньне, спакусу, подкуп, пагрозы, камплімэнты, шантаж, «клопат» – аднолькава пасьпяхова. Спрабуе выклікаць у вас пачуцьцё віны-але сам ніколі яго не адчувае. Вы можаце адчуць што нешта павінны яму ці вінаватыя перад ім, што ён вас глыбока разумее, "як быццам, знаёмыя 100 гадоў" – трывожныя сымптомы. Што рабіць — ніколі не прымайце яго ацэнак, падарункаў, камплімэнтаў, абяцаньняў – гэта зброя макіавеліста, Пазьбягайце выкананьня нават найменшых просьбаў не зьвязаных напрасткі з працоўнымі адносінамі.
Садызм хаваецца пад "сілай” і "уладай". Як распазнаць: ўхваляе гвалт, не выказвае спагады ахвярам гвалту, з задавальненьнем назірае за гвалтам, ўхваляе і прымяняе гвалт да жывёл і людзям («трэба біць»), з задавальненьнем і смакуючы прычыняе пакуты, вельмі востра рэагуе на забарону гвалту. Садысту падабаецца "разбураць радасьць" іншых людзей, абясцэньваць іх дасягненьні, падрываць іх упэўненасьць у сабе, крытыкаваць, атрымлівае задавальненьне ад расчараваньня іншых – як блізкіх, так і любых людзей у Інтэрнэце (тролі). Ніколі не даруюць, гатовыя помсьціць ўсім сьвеце. Што рабіць – немагчыма дамовіцца, садыста спыніць толькі можа толькі яго жывёльны страх і жах перад вамі, непазьбежнасьць суровага пакараньня, памятаеце, што садысты вельмі помсьлівыя й здольныя доўга чакаць, каб адпомсьціць.