Дым забівае
Мы турбуемся аб якасьці паветра звонку, але ж забываем, што праводзім 90% часу ў памяшканьнях і часта самі ж пагаршаем якасьць паветра. Тое, што мы выдыхаем, распыляем, спальваем ўнутры памяшканьне можа мудрагеліста ўзаемадзейнічаць паміж сабой, утвараючы акіян таксынаў. Калісьці нашы продкі хварэлі й заўчасна паміралі з-за таго, што тапілі па-чорнаму й глыталі сажу. Мы ж маем магчымасьць дыхаць якасным паветрам. Вось 10 шляхоў, як мы шкодзім самім сабе.
- Араматычныя палачкі. Араматычныя палачкі пры тленьні ўтвараюць мноства прадуктаў няпоўнага згараньня, якія падвышаюць рызыку пашкоджаньня лёгкіх (ХОБЛ, рак лёгкіх, ракі дыхальных шляхоў). Іх рэгулярнае выкарыстаньне зьвязана з павышанай рызыкай дыябету, гіпэрліпідэміі й нават кагнітыўным пагаршэньнем.
2. Газавыя пліты. Як любое адкрытае полымя ў закрытым памяшканьні, яны шкодзяць здароўю (павелічэньне узроўняў аксіду азоту, часьціц PM2.5 бензолу й да т.п.). Так, 12,7% выпадкаў дзіцячай астмы ў ЗША зьвязана з выкарыстаньнем газавых пліт, што параўнальна з узьдзеяньнем на дзяцей пасыўнага паленьня цыгарэт. Таксама для дарослых гэта пагаршае астму й павышае рызыку сьмерці сярод пацыентаў зь цяжкай формай захворваньня.
3. Сыстэмы ацяпленьня з адкрытым агнём (каміны, дроўныя печы й керасінавыя-газавыя абагравальнікі й да т.п.). Інтэнсыўны працэс гарэньня зьвязаны з ўдыханьнем прадуктаў згараньня. Усяго тры гадзіны экспазыцыі дыму ад спальваньня дроў павялічвае артэрыяльную калянасьць і зьніжае варыябельнасьць пульса. У доўгатэрміновай пэрспэктыве — прысьпяшэньне атэрасклерозу, рызыку сердэчнасасудзістых захворваньняў. Топка дровамі павышае ў сярэднім рызыку разьвіцьця лёгачных захворваньняў на 37 працэнтаў (у параўнаньні з цэнтральным ацяпленьнем).
4. Сьвечка. Доўгі гарэньне сьвечак у памяшканьнях са слабой вэнтыляцыяй шкодна для здароўя. Абмяжоўвайце час гарэньня, праветрывайце, не выкарыстоўвайце паратэнавыя, а лепш васковыя сьвечкі (або з расьлінных воскаў), яны бясьпечней. Рэгулярнае спальваньне сьвечак зьвязана з павышанай рызыкай раку мачавой бурбалкі (назапашваньне прадуктаў гарэньня паратэна).
5. Вуглякіслы газ і газападобны кал. Кожны чалавек выдзяляе з сабе значную колькасьць вуглякіслага газу, які назапашваецца ў памяшканьнях і можа выклікаць шэраг сымптомаў: ад зьніжэньня прадуктыўнасьці, галаўнога болю, стомленасьці, дрэннага сну. Прытокава-выцяжная вэнтыляцыя, асабліва ў спальнях, варта ўсталяваньня.
6. Цьвіль, пыл, фекаліі кляшчоў і пылок. Пыл, якая ўтвараецца з нашай скуры, здольны назапашваць больш за 45 таксынаў як з паветра, так і з плястыка (пачынаючы ад цяжкіх мэталяў, антысэптыкаў, скончваючы фталатамі, якія ўплываюць на фертыльнасьць). Потым мы ўдыхаем гэтыя часьціцы й дастаўляем таксыны наўпрост у лёгкія. Таму рэгулярна прыбірайце, выкарыстоўвайце анціпылявы дызайн.
7. Асьвяжальнікі паветра. Асьвяжальнікі паветра ўтрымліваюць вялікую колькасьць малекул, якія узаемадзейнічаючы з тленам і азонам ўтвараюць шмат фармальдэгіду (HCHO) і лятучых арганічных злучэньняў (VOC).
8. Прыбіраньне. Актыўнае выкарыстаньне агрэсыўных чысьцяць сродкаў, дэзінфікуючых павялічвае рызыку алергіі й астмы. Сам працэс прыбіраньня прыводзіць да шматразовага павелічэньня ў паветры пылавых часьціц, таму яго трэба праводзіць пры адсутнасьці дзяцей, з вокнамі насьцеж, у масцы. Адчувальныя людзі могуць выкарыстоўваць пыласмокі з HEPA фільтрамі. Трымайце пральныя парашкі, мыйныя сродкі ў памяшканьні з вэнтыляцыяй і герметычна зачыненымі. Пагаршэньне лёгачнай функцыі для прыбіральшчыцы параўнальна ў курэньнем пачкі ў дзень.
9. Нізкаякасныя матэрыялы. Плястык, ДСП і да т.п. пры старэньні, награваньні, выгараньні на сьвятле могуць выдзяляьц у паветра вялікую колькасьць небясьпечных лятучых злучэньняў. Аддавайце перавагу натуральным матэрыялах (камень, плітка, дрэва, мэталь і да т.п.).
10. Гатаваньне. Смажаньне чырвонага мяса, кіпеньне на патэльні тлушчу ўтварае ў паветры мноства часьціц, якія зьмяшчаюць канцэрагенныя поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды, якія здольныя пранікаць праз скуру й лёгкія. А таксама асабліва небясьпечны дым ад кафэ і рэстаранаў, дзе гэта смажаць. Смажаньне на адкрытым агні павялічвае рызыка пнеўманьні, астмы й іншых хвароб лёгкіх на 40–60 працэнтаў.
Што рабіць? Як мінімум не шкодзіць сабе-мінімізаваць шкодныя дзеяньні. Забясьпечыць якасную вэнтыляцыю памяшканьняў, рыхтаваць на пліце газавай з выцяжкай, не падвяргацца «задымленьню» часта. Камін выдатны, але бясьпечней за шклом. Маніторыць прыладай якасьць паветра ў доме. Можна й трэба па неабходнасьці (у буйным горадзе) выкарыстоўваць HEPA фільтры, але памятайце, што азанатар і іённыя ачышчальнікі паветра могуць пагаршаць яго якасьць.
Composition, Emissions, and Air Quality Impacts of Hazardous Air Pollutants in Unburned Natural Gas from Residential Stoves in California Environ Sci Technol. 2022 Nov 15; 56(22): 15828–15838.
Indoor incense burning impacts cognitive functions and brain functional connectivity in community older adults Scientific Reports volume 10, Article number: 7090 (2020)
Incense use and respiratory tract carcinomas: a prospective cohort study Cancer. 2008 Oct 1; 113(7): 1676–1684.
Emissions of soot, PAHs, ultrafine particles, NOx, and other health relevant compounds from stressed burning of candles in indoor air. 2021 Nov;31(6):2033–2048. Indoor Air
Solid Fuel Use and Risks of Respiratory Diseases. A Cohort Study of 280,000 Chinese Never-Smokers Am J Respir Crit Care Med
Cleaning products and respiratory health outcomes in occupational cleaners: a systematic review and meta-analysis. 2019 Feb 1;199(3):352–361.
Exposure to wood smoke increases arterial stiffness and decreases heart rate variability in humansPart Fibre Toxicol. 2013; 10: 20.
Cleaning at Home and at Work in Relation to Lung Function Decline and Airway Obstruction Am J Respir Crit Care Med 2018 May 1;197(9):1157–1163.
My
turbujemsia ab jakaści pavietra zvonku, ale ž zabyvajem, što pravodzim
90% času ŭ pamiaškańniach i časta sami ž paharšajem jakaść pavietra.
Toje, što my vydychajem, raspylajem, spalvajem ŭnutry pamiaškańnie moža
mudrahielista ŭzajemadziejničać pamiž saboj, utvarajučy akijan taksynaŭ.
Kaliści našy prodki chvareli j zaŭčasna pamirali z-za taho, što tapili
pa-čornamu j hłytali sažu. My ž majem mahčymaść dychać jakasnym
pavietram. Voś 10 šlachoŭ, jak my škodzim samim sabie.
1.
Aramatyčnyja pałački. Aramatyčnyja pałački pry tleńni ŭtvarajuć mnostva
praduktaŭ niapoŭnaha zharańnia, jakija padvyšajuć ryzyku paškodžańnia
lohkich (ChOBŁ, rak lohkich, raki dychalnych šlachoŭ). Ich rehularnaje
vykarystańnie źviazana z pavyšanaj ryzykaj dyjabietu, hiperlipidemii j
navat kahnityŭnym paharšeńniem.
2. Hazavyja plity. Jak luboje adkrytaje połymia ŭ zakrytym pamiaškańni, jany škodziać zdaroŭju (pavieličeńnie uzroŭniaŭ aksidu azotu, čaścic PM2.5 bienzołu j da t.p.). Tak, 12,7% vypadkaŭ dziciačaj astmy ŭ ZŠA źviazana z vykarystańniem hazavych plit, što paraŭnalna z uździejańniem na dziaciej pasyŭnaha paleńnia cyharet. Taksama dla darosłych heta paharšaje astmu j pavyšaje ryzyku śmierci siarod pacyjentaŭ ź ciažkaj formaj zachvorvańnia.
3. Systemy aciapleńnia z adkrytym ahniom (kaminy, droŭnyja piečy j kierasinavyja-hazavyja abahravalniki j da t.p.). Intensyŭny praces hareńnia źviazany z ŭdychańniem praduktaŭ zharańnia. Usiaho try hadziny ekspazycyi dymu ad spalvańnia droŭ pavialičvaje arteryjalnuju kalanaść i źnižaje varyjabielnaść pulsa. U doŭhaterminovaj perspektyvie — pryśpiašeńnie aterasklerozu, ryzyku sierdečnasasudzistych zachvorvańniaŭ. Topka drovami pavyšaje ŭ siarednim ryzyku raźvićcia lohačnych zachvorvańniaŭ na 37 pracentaŭ (u paraŭnańni z centralnym aciapleńniem).
4. Śviečka. Doŭhi hareńnie śviečak u pamiaškańniach sa słaboj ventylacyjaj škodna dla zdaroŭja. Abmiažoŭvajcie čas hareńnia, pravietryvajcie, nie vykarystoŭvajcie paratenavyja, a lepš vaskovyja śviečki (abo z raślinnych voskaŭ), jany biaśpiečniej. Rehularnaje spalvańnie śviečak źviazana z pavyšanaj ryzykaj raku mačavoj burbałki (nazapašvańnie praduktaŭ hareńnia paratena).
5. Vuhlakisły haz i hazapadobny kał. Kožny čałaviek vydzialaje z sabie značnuju kolkaść vuhlakisłaha hazu, jaki nazapašvajecca ŭ pamiaškańniach i moža vyklikać šerah symptomaŭ: ad źnižeńnia praduktyŭnaści, hałaŭnoha bolu, stomlenaści, drennaha snu. Prytokava-vyciažnaja ventylacyja, asabliva ŭ spalniach, varta ŭstalavańnia.
6. Ćvil, pył, fiekalii klaščoŭ i pyłok. Pył, jakaja ŭtvarajecca z našaj skury, zdolny nazapašvać bolš za 45 taksynaŭ jak z pavietra, tak i z plastyka (pačynajučy ad ciažkich metalaŭ, antyseptykaŭ, skončvajučy ftałatami, jakija ŭpłyvajuć na fiertylnaść). Potym my ŭdychajem hetyja čaścicy j dastaŭlajem taksyny naŭprost u lohkija. Tamu rehularna prybirajcie, vykarystoŭvajcie ancipylavy dyzajn.
7. Aśviažalniki pavietra. Aśviažalniki pavietra ŭtrymlivajuć vialikuju kolkaść malekuł, jakija uzajemadziejničajučy z tlenam i azonam ŭtvarajuć šmat farmaldehidu (HCHO) i latučych arhaničnych złučeńniaŭ (VOC).
8. Prybirańnie. Aktyŭnaje vykarystańnie ahresyŭnych čyściać srodkaŭ, dezinfikujučych pavialičvaje ryzyku alerhii j astmy. Sam praces prybirańnia pryvodzić da šmatrazovaha pavieličeńnia ŭ pavietry pyłavych čaścic, tamu jaho treba pravodzić pry adsutnaści dziaciej, z voknami naściež, u mascy. Adčuvalnyja ludzi mohuć vykarystoŭvać pyłasmoki z HEPA filtrami. Trymajcie pralnyja paraški, myjnyja srodki ŭ pamiaškańni z ventylacyjaj i hiermietyčna začynienymi. Paharšeńnie lohačnaj funkcyi dla prybiralščycy paraŭnalna ŭ kureńniem pački ŭ dzień.
9. Nizkajakasnyja materyjały. Plastyk, DSP i da t.p. pry stareńni, nahravańni, vyharańni na śviatle mohuć vydzialác u pavietra vialikuju kolkaść niebiaśpiečnych latučych złučeńniaŭ. Addavajcie pieravahu naturalnym materyjałach (kamień, plitka, dreva, metal i da t.p.).
10. Hatavańnie. Smažańnie čyrvonaha miasa, kipieńnie na patelni tłušču ŭtvaraje ŭ pavietry mnostva čaścic, jakija źmiaščajuć kancerahiennyja policykličnyja aramatyčnyja vuhlevadarody, jakija zdolnyja pranikać praz skuru j lohkija. A taksama asabliva niebiaśpiečny dym ad kafe i restaranaŭ, dzie heta smažać. Smažańnie na adkrytym ahni pavialičvaje ryzyka pnieŭmańni, astmy j inšych chvarob lohkich na 40–60 pracentaŭ.
Što rabić? Jak minimum nie škodzić sabie-minimizavać škodnyja dziejańni. Zabiaśpiečyć jakasnuju ventylacyju pamiaškańniaŭ, rychtavać na plicie hazavaj z vyciažkaj, nie padviarhacca «zadymleńniu» časta. Kamin vydatny, ale biaśpiečniej za škłom. Manitoryć pryładaj jakaść pavietra ŭ domie. Možna j treba pa nieabchodnaści (u bujnym horadzie) vykarystoŭvać HEPA filtry, ale pamiatajcie, što azanatar i ijonnyja ačyščalniki pavietra mohuć paharšać jaho jakaść.