Тэрапэўтычная фатаграфія. Terapeŭtyčnaja fatahrafija.
Тэрапэўтычная фатаграфія. Камэра ў нашых тэлефонах можа быць добрая прыладай псыхатэрапіі, дапамагаючы нам дасьледваць сябе, змагацца з трывогай, дэпрэсыяй, а таксама быць арт-тэрапіяй. Як лічбавая практыка клопату аб сабе фотаздымак дужа карысны для мэнтальнага здароўя. Нашы фатаграфіі адлюстроўваюць наш стан. Таму зьмяненьне колераў, кампазыцыі, спрашчэньне кампазыцыі можа быць прэдыктарам дэпрэсыі. Вось некалькі ідэй як можна выкарыстоўваць фота для паляпшэньня свайго здароўя й дабрабыту.
1. Фатаграфія як тып арт тэрапіі. Пры дэпрэсыі, трывозе й пракрастынацыі мы нібыта захрасаем у рыгідных патэрнах бясконцай румінацыі. Здымак дапамагае ўбачыць сьвет па-новаму, пад новым вуглом, зьдзейсьніць рэфрэймінг сьвету, пераўвасобіць нашае адчуваньне сусьвету, знайсьці схаванае, новае й унікальнае ў кожным нашым дне. Фота дапамагае выказаць нашы эмоцыі без словаў, як пісаў Гарацый «карціна гэта паэма без слоў». Мы можам надаць новыя сэнсы, уплесьці ў сваё жыцьцё новыя наратывы з дапамогай фатаграфіі й апісаньня да яе.
2. Фатаграфія як практыка усьвядомленасьці. Фатаграфаваньне можа стаць і формай мэдытацыі-быць у спраўдным моманце, яго плыні, захапляцца яго прыгажосьцю, прымаць сьвет такім які ён ёсьць зараз, не спрабуючы яго ацэньваць альбо мяняць. Зьмяняючы свой фокус з унутраных перажываньняў на зьнешні сьвет мы безумоўна адчуем палёгку.
3. Сэлфі й фотапартрэт. Ёсьць відавочны тэрапэўтычны эфэкт фотасэсыі-талент фатографа дапамагае падкрэсьліць вашыя рысы, падсьвятліць моцныя бакі й знайсьці вашу прыгажосьць. Многія выяўляюць падобны псіхоцерапевцічэскіх эфэкт і ў генерацыі магічных аватараў Lensa AІ — прымерыць на сябе новыя вобразы, зрабіць больш яркім і выразным сваё бачаньне сябе выдатна асьвяжае. Такі самапартрэт прыйдзе ўпэўненасьці ў сабе й бадзёрыць, дапамагае ўбачыць свой патэнцыял, а таксама стымулюе рэфлексыю: хто я мінулы, сёньняшні й я будучы, куды я іду, якія мае моцныя й слабыя бакі? Ня бойцеся й няўдалых сэлф-часта усьведамляючы тое, што вам не падабаецца ў сабе, дапамагае зразумець гэта й адкрыць прастору для абнаўленььня альбо катарсысу.
4. Фота як пазытыўная псыхатэрапія. Зьвяртаючы больш увагі на пазытыўныя эмоцыі й тое, што іх выклікае, мы атрымліваем павелічэньне іх інтэнсыўнасьці й працягваем пасьлясмак, лепш і даўжэй запамінаем добрае. У дасьледаваньнях раяць здымаць усё, што робіць вас шчасьлівым і дзяліцца гэтым зь іншымі. Фатаграфуйце за што вы ўдзячныя, фатаграфуйце прыгажосьць, якую вы знайшлі сёньня, падзяку якую вы выпрабоўваеце, месцы й людзі зь якімі вам добра, тое, што вас натхніла й зрабіла сёньня крышачку больш шчасьлівым і лепшым.
The daily digital practice as a form of self-care: Using photography for everyday well-being. Health. 2019;23(6):621–638.
Navigating
the complexity of the therapeutic and clinical use of photography in
psychosocial settings: a review of the literatureRes Psychother. 2018
Apr 12; 21(1): 293.
Therapeutic Photography: Enhancing Self-Esteem, Self-Efficacy and Resilience Neil Gibson
The
self portrait, a powerful tool for self-therapy European Journal of
Psychotherapy & Counselling Pages 51–61 | Received 31 Oct 2008,
Accepted 15 Dec 2008
Using photographic methods in the mental health field: An integrative reviewJanuary 2022 Psicologia — Teoria e Prática 24(1)
Terapeŭtyčnaja fatahrafija.
Kamera ŭ našych telefonach moža być dobraja pryładaj psychaterapii, dapamahajučy nam daśledvać siabie, zmahacca z tryvohaj, depresyjaj, a taksama być art-terapijaj. Jak ličbavaja praktyka kłopatu ab sabie fotazdymak duža karysny dla mentalnaha zdaroŭja. Našy fatahrafii adlustroŭvajuć naš stan. Tamu źmianieńnie koleraŭ, kampazycyi, spraščeńnie kampazycyi moža być predyktaram depresyi. Voś niekalki idej jak možna vykarystoŭvać fota dla palapšeńnia svajho zdaroŭja j dabrabytu.
1. Fatahrafija jak typ art terapii.
Pry depresyi, tryvozie j prakrastynacyi my nibyta zachrasajem u ryhidnych paternach biaskoncaj ruminacyi. Zdymak dapamahaje ŭbačyć śviet pa-novamu, pad novym vuhłom, ździejśnić refrejminh śvietu, pieraŭvasobić našaje adčuvańnie suśvietu, znajści schavanaje, novaje j unikalnaje ŭ kožnym našym dnie. Fota dapamahaje vykazać našy emocyi biez słovaŭ, jak pisaŭ Haracyj «karcina heta paema biez słoŭ». My možam nadać novyja sensy, upleści ŭ svajo žyćcio novyja naratyvy z dapamohaj fatahrafii j apisańnia da jaje.
2. Fatahrafija jak praktyka uśviadomlenaści. Fatahrafavańnie moža stać i formaj medytacyi-być u spraŭdnym momancie, jaho płyni, zachaplacca jaho pryhažościu, prymać śviet takim jaki jon jość zaraz, nie sprabujučy jaho aceńvać albo mianiać. Źmianiajučy svoj fokus z unutranych pieražyvańniaŭ na źniešni śviet my biezumoŭna adčujem palohku.
3. Sełfi j fotapartret.
Jość vidavočny terapeŭtyčny efekt fotasesyi-talent fatohrafa dapamahaje padkreślić vašyja rysy, padśviatlić mocnyja baki j znajści vašu pryhažość. Mnohija vyjaŭlajuć padobny psichocierapievcičeskich efekt i ŭ hienieracyi mahičnych avataraŭ Lensa AI — prymieryć na siabie novyja vobrazy, zrabić bolš jarkim i vyraznym svajo bačańnie siabie vydatna aśviažaje. Taki samapartret pryjdzie ŭpeŭnienaści ŭ sabie j badzioryć, dapamahaje ŭbačyć svoj patencyjał, a taksama stymuluje refleksyju: chto ja minuły, siońniašni j ja budučy, kudy ja idu, jakija maje mocnyja j słabyja baki? Nia bojciesia j niaŭdałych sełf-časta uśviedamlajučy toje, što vam nie padabajecca ŭ sabie, dapamahaje zrazumieć heta j adkryć prastoru dla abnaŭleń́nia albo katarsysu.
4. Fota jak pazytyŭnaja psychaterapija.
Źviartajučy bolš uvahi na pazytyŭnyja emocyi j toje, što ich vyklikaje, my atrymlivajem pavieličeńnie ich intensyŭnaści j praciahvajem paślasmak, lepš i daŭžej zapaminajem dobraje. U daśledavańniach rajać zdymać usio, što robić vas ščaślivym i dzialicca hetym ź inšymi. Fatahrafujcie za što vy ŭdziačnyja, fatahrafujcie pryhažość, jakuju vy znajšli siońnia, padziaku jakuju vy vypraboŭvajecie, miescy j ludzi ź jakimi vam dobra, toje, što vas natchniła j zrabiła siońnia kryšačku bolš ščaślivym i lepšym.