Паварот на сабе. Pavarot na siabie

 «Калі цябе абурае чыёсьці хібнае меркаваньне, не марудзь, а азірніся на самога сябе. Уяві ў якім падобным граху ты сам вінаваты, аддаючы перавагу, напрыклад, уласнай карысьці, грошам, асалодзе й распусьце, марнай славе ці чаму-небудзь гэтакаму. Угледзеўшы гэта ў сабе, ты хутка забудзешся пра гнеў, асабліва, калі убачыш, што той чалавек вымушаны быць такім. Што яму застаецца шчэ рабіць? Калі можаш, дык вызвалі яго ад гэтага прымусу.”(з) Разважаньні Марка Аўрэлія.

У гэтым урыўку апісаны адна з цудоўных тэхнік стаіцызму — паварот на сябе. Сутнасьць яго ў тым, што як толькі ты адчуваеш нэгатыўныя эмоцыі да іншага чалавека, успомні некалькі сытуацый, дзе рабіў так сам, дзе выяўляў тыя ж нэгатыўныя якасьці альбо паводзіны. Злуешся? Успомні як сам гневаўся, як марна й як недарэчна выглядае гэта. Можа быць ўжыеш сілу гневу на сябе-каб не быць больш такім? Хтосьці спазьніўся? Успомні як сам спазьняўся. Вельмі проста й мае шэраг пераваг для мэнтальнага здароў’я.

1. Локус кантролю. Факусуемся на сабе (што можам кантраляваць), а не на іншым (не можам кантраляваць).

2. Выкарыстоўваем эмоцыю на карысьць сабе. Стымулюючы рэфлексыю, мы накіроўваем сілу эмоцыі, каб стаць лепш і зьмяніць свае паводзіны.

3. Пазьбягаем фармаваньня перадузятасьці да чалавека. Фундамэнтальная памылка атрыбуцыі -гэта калі мы пераацэньваем фактары асобы ў паводзінах чалавека й недаацэньваем абставіны, кажучы прасьцей тлумачым паводзіны толькі асабістымі асаблівасьцямі чалавека. Аднойчы надзеўшы шоры й зрабіўшы «высновы», так цяжка іх зьняць і паглядзець наноў непрадузята.

4. Культывуем прыняцьце й спагаду, замест варожасьці. Знаходзячы ў сабе зерне таго, што не падабаецца ў іншым, мы здольны лепш разумець іншых людзей, а тое, што раздражняе становіцца тым, што дапамагае прынамсі усьвядоміць, «усе мы пакутуем і хочам пазбавіцца ад пакут».

Такім чынам, прыём стоікаў «паварот на сябе» дапамагае самаўдасканаленьню замест пустога раздражненьня, накіроўвае вашу ўвагу ў прадуктыўным шляху. Заўважаць у сабе насеньне дрэннага — гэта не значыць станавіцца такім жа, а наадварот, выкараняць іх і станавіцца лепш. Бо як дакладна заўважыў Марк Аўрэлію ” сапраўдны спосаб помсьціць ворагу — гэта не пахадзіць на яго»

 

«Kali ciabie aburaje čyjości chibnaje mierkavańnie, nie marudź, a azirnisia na samoha siabie. Ujavi ŭ jakim padobnym hrachu ty sam vinavaty, addajučy pieravahu, naprykład, ułasnaj karyści, hrošam, asałodzie j raspuście, marnaj słavie ci čamu-niebudź hetakamu. Uhledzieŭšy heta ŭ sabie, ty chutka zabudziešsia pra hnieŭ, asabliva, kali ubačyš, što toj čałaviek vymušany być takim. Što jamu zastajecca šče rabić? Kali možaš, dyk vyzvali jaho ad hetaha prymusu.”(z) Razvažańni Marka Aŭrelija.

U hetym uryŭku apisany adna z cudoŭnych technik staicyzmu — pavarot na siabie. Sutnaść jaho ŭ tym, što jak tolki ty adčuvaješ nehatyŭnyja emocyi da inšaha čałavieka, uspomni niekalki sytuacyj, dzie rabiŭ tak sam, dzie vyjaŭlaŭ tyja ž nehatyŭnyja jakaści albo pavodziny. Złuješsia? Uspomni jak sam hnievaŭsia, jak marna j jak niedarečna vyhladaje heta. Moža być ŭžyješ siłu hnievu na siabie-kab nie być bolš takim? Chtości spaźniŭsia? Uspomni jak sam spaźniaŭsia. Vielmi prosta j maje šerah pieravah dla mentalnaha zdaroŭja.

1. Łokus kantrolu. Fakusujemsia na sabie (što možam kantralavać), a nie na inšym (nie možam kantralavać).

2. Vykarystoŭvajem emocyju na karyść sabie. Stymulujučy refleksyju, my nakiroŭvajem siłu emocyi, kab stać lepš i źmianić svaje pavodziny.

3. Paźbiahajem farmavańnia pieraduziataści da čałavieka. Fundamentalnaja pamyłka atrybucyi -heta kali my pieraaceńvajem faktary asoby ŭ pavodzinach čałavieka j niedaaceńvajem abstaviny, kažučy praściej tłumačym pavodziny tolki asabistymi asablivaściami čałavieka.

Adnojčy nadzieŭšy šory j zrabiŭšy «vysnovy», tak ciažka ich źniać i pahladzieć nanoŭ niepraduziata. 4. Kultyvujem pryniaćcie j spahadu, zamiest varožaści. Znachodziačy ŭ sabie ziernie taho, što nie padabajecca ŭ inšym, my zdolny lepš razumieć inšych ludziej, a toje, što razdražniaje stanovicca tym, što dapamahaje prynamsi uśviadomić, «usie my pakutujem i chočam pazbavicca ad pakut».

Takim čynam, pryjom stoikaŭ «pavarot na siabie» dapamahaje samaŭdaskanaleńniu zamiest pustoha razdražnieńnia, nakiroŭvaje vašu ŭvahu ŭ praduktyŭnym šlachu. Zaŭvažać u sabie nasieńnie drennaha — heta nie značyć stanavicca takim ža, a naadvarot, vykaraniać ich i stanavicca lepš. Bo jak dakładna zaŭvažyŭ Mark Aŭreliju ” sapraŭdny sposab pomścić vorahu — heta nie pachadzić na jaho»