Качанё і газлайтынг.
Як гумавае жоўтае качане можа ўратаваць вам псыхічнае здароў’е. Жоўтая качка-дзіўная цацка, якая прайшла шлях ад прарэзвальніка зубак да культавага пэрсанажу. Сёньня тры эмпірычныя правілы як качка можа вам дапамагчы захоўваць стойкасьць духу, спакой і яснае мысьленьне.
1. Качка й газлайтынг. Тэст качкі (праверка на рэальнасьць). Гучыць гэтае правіла так “калі яно выглядае як качка, плавае як качка й кракалі як качка, то гэта, верагодна, і ёсьць качка”. Гэтае правіла дапамагае ўсталяваць факт абапіраючыся на нашы назіраньня й ускосныя доказы. Часам правіла гучыць як ” магчыма, ён кажа, як ідыёт (абьюзер, фашыст, маніпулятар і да т.п.) і выглядае, як ідыёт, паводзіць сябе як ідыёт. Але вы не павінны падманваць сабе: ён сапраўды ідыёт”» Тэст качкі дапамагае нам давяраць сабе й быць здольным да самастойных меркаваньняў нягледзячы на славесныя маніпуляцыі-гэта важны навык. Бо цяпер зброяй прапаганды, абьюзераў і злачынцаў і махляроў зьяўляецца менавіта газлайтынг.
Сутнасьць газлайтінгу - гэта напад праз адмаўленьне вашых высноў, маніпуляцыя, каб выбіць пачуцьцё рэальнасьці й уласнай адэкватнасьці. Яно ідзе праз напад (ты ў сваім розуме? ты хворы, што з табой не так? Ты неадэкватны), адмаўленьне (такога не было, я такога не рабіў ці не казаў, гэта жарт а не крыўда), абвінавачваньне (ты сам усё прыдумаў, перакручваньне словаў, я хацеў як лепш а ты крыўдзішся), абясцэньваньне (твае думкі й пачуцьці ілжывыя, ты не тое бачыш), маніпуляцыя пачуцьцём віны (я хацеў як лепш а ты няўдзячны альбо пашкадуй мяне), самаапраўдваньне (не я вінаваты, а мяне справакавалі), неадпаведнасьць словаў і дзеяньняў.
Калі вы адчуваеце што з вас робяць шалёнага, што вы ня можаце давяраць самому сабе, вінаватага, апраўдваецеся, увесь час крытыкуюць, вам здаецца што вы неадэкватна разумееце рэальнасьць – вас дакладна газлайцяць. Паглядзіце на качачку. Качачка кажа – вер дзеяньням, а не словам, будзь непакорлівым, гані яго прэч, сумнявайся ў ілжы й вер сабе.
2. Мэтад качаняці (rubber duck debuggіng).
Калі ў вас у галаве плынь складаных заблытаных думак, зьвяртайцеся да гумовага качаня, пастаўце яго на працоўным стале й пытайцеся яго як разумнага памочніка. (Шэрлак Холмс аддаваў перавагу размаўляць з чэрапам) фармулюйце пытаньне й рабіце паўзу – гэта ўжо само па сабе дапамагае выказаць хаатычня думкі ясным мовай. Бо качачка мілавідная й мае патрэбу ў вельмі простым і ясным стылі, як быццам дзіцяці. Успамінаючы Феймана ” калі вы навуковец, квантавы фізык, і ня можаце ў двух словах растлумачыць пяцігадоваму дзіцяці, чым вы займаецеся, — вы шарлатан.” Так што пытайцеся ў качкі, тлумачыце свае праблемы жоўтай качачцы – гэта дзейна працуе.
3. Качанё - гэта й сымбаль сумленнасьці й пратэсту супраць падману, яго часта выкарыстоўваюць пратэстоўцы розных краінаў, ад Сэрбіі (слова patka («качка») у сэрбскім таксама азначае «махлярства» да Бразыліі («плаціць качцы» — гэта значыць «расплачвацца за чужыя памылкі»). Дзіцячыя рысы качкі адсылаюць нас да нашых базавых каштоўнасьцяуў і пытаньні ці верныя мы ім? Ці не падводзім мы сабе шчырага, сумленнага, захопленага сьветам і які так шмат чакае ад саміх сябе ўнутранага дзіцяці? Верце сабе, верце свайму сумленнаму Я, не здраждвайце сабе. Не спрабуйце падмануць свае унутранае дзіцё.
1. Kačka j hazłajtynh.