Мапа за 1780 год

Першая мапа: за 1780 год (Генеральнае межаванне).

Азначаны: веска Бор (Барок), Акружжа, Угалле, Вялікія Бялевічы, Хонава і Семукачы.
Звяртае на сабе ўвагу шэраг момантаў. Па-першае напісанне: Хорноть.
Шлях праз веску: ен ідзе ад Семукач да Акружжа.
Ну і канешне назва ракі: Светуха (?), якая ўпадае ў Друць. Не зусім зразумелы яго эквівалент.



 

Магчыма гэта вось гэты адрэзак: ля яго ўпадзення ў Друць на мапе бачна, што ен каналізаваны. Рэкі ля Бялевіч і Семукачаў таксама тут адзначаны, таму малаверагодна, што гэта яны. У дакуменце за 1872 год ідзе размова пра лоўлю рыбы на рацэ Логінь (Погінь) ля Коркаці, можа гэта яна і есць.

Са спутніку бачны рэшкі гэтай ракі, аб гэтым я напішу разней, бачна яе перакрыжаванне з бялевіцкай дарогай. Пэўна, гэтая рака выцякала з Акружскага балота.

 Што тычыцца рэк, адзеначым Пячору, яна так і называецца.
Ручэй, што цячэ праз Вялікія Бялевічы, называецца Ручей Дубравный (зараз - Чыстая Рэчка).
На другой частцы мапы звяртае на сабе ўвагу млын ля Семукачаў.







Магілеўскае наместніцтва 1792 год.

Адзначым, што нават крыху дзіўна, што Хоркаць трапіла на такую буйную мапу. Пэўна для гэтага есть нейкія прычыны? Можа ў 18 стагоддзі гэтая веска мела большае значэнне? Адкрытыя пытанні.